
Эліа Д’Арыга прыехаў у Беларусь з Люксембурга ў 2019 годзе па праграме некамерцыйнай грамадскай арганізацыі “Ліга дабраахвотнай працы моладзі” ў якасці валанцёра. Час, які Эліа прысвяціў музею, можна назваць плённым для ўсіх нас. Выстава, якую мы хочам прадставіць шырокай публіцы, – трансляцыя важнасці ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных культур, узростаў, сфер дзейнасці, жаданне стаць часткай моладзевай гарадской культуры, спалучыць гісторыю і сучаснасць у сценах “Літаратурнага музея Петруся Броўкі”.
Мастацтва заўсёды выходзіць за межы, пабудаваныя намі. Выстава “Power of people” – спроба выйсці за межы ўспрымання чалавека. Эліа Д’Арыга прадстаўляе серыю сваіх лічбавых прац і дзеліцца сваім успрыманнем свету і людзей. Яго работы – яскравы промень, які дорыць надзею на вяртанне да поўнага прыгод жыцця, сімвалізуюць маладую энергію і моц.
Запрашаем далучыцца да адкрыцця выставы 18 верасня:
14.00 – 15.00 Знаёмства з аўтарам і яго працамі. Дыскусія аб дзейнасці і творчасці Эліа Д’Арыга, яго жыцці ў Беларусі і ўражаннях ад апошніх падзей у свеце.
15.00 – 16.00 Музычны сэт Мікіты Камянецкага на акардэоне.
16.00 – 17.00 Гісторыя з’яўлення паветраных шароў і baloon art як мастацтва. Майстар-клас па стварэнні фігур з паветраных шароў ад Эліа Д’Арыга.
17.00 – 18.00 Музычны сэт Мікіты Камянецкага на акардэоне.
Выстава працуе да 25 верасня.
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.