Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрылася часовая экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”

10 чэрвеня 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай  экспазіцыі  “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця”.

 

 

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…”, прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Не адно пакаленне выхоўвалася на творах Васіля Быкава. І сёння цікавасць да асобы пісьменніка не змяншаецца. Да творчасці пісьменніка звярталіся і звяртаюцца літаратуразнаўцы, мастакі, кінадраматургі, рэжысёры. З’яўляюцца новыя кінастужкі па творах Васіля Быкава.

Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Быкаў. Пункціры жыцця…” раскрыла старонкі жыцця Васіля Быкава праз аўтографы на кнігах, якія пісьменнік дарыў сябрам, калегам, знаёмым: Марыі  Хайноўскай, Лідзіі Арабей, Аляксею Карпюку, Валянціну Тарасу, Івану Чыгрынаву, Алесю Адамовічу, Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Сяргею Законнікаву і інш. На выставе былі прадстаўлены фотаздымкі, лісты і паштоўкі з архіва Васіля Быкава, якія захоўваюцца ў фондах музея.

 

У вечарыне прынялі ўдзел:

Дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Павел Паўлавіч Латушка, беларускія пісьменнікі  Сяргей Іванавіч Законнікаў і  Навум Якаўлевіч Гальпяровіч, унучка Якуба Коласа Вера Данілаўна Міцкевіч, дачка Алеся Адамовіча Наталля Аляксандраўна Адамовіч-Шувагіна, журналіст і даследчык творчасці В. Быкава Сяргей Шапран.

Падчас мерапрыемства прогучаў урывак з твора Васіля Быкава “Жураўліны крык” у выкананні актрысы літаратурнага тэатра “Слова” Зінаіды Ўладзіміраўны Феакціставай.

Close Menu