Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

20.11.2018 адбыўся вечар “Яўгенія Янішчыц: Якая я”

Яўгенія янішчыц

20 лістапада 2018 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся літаратурны вечар “Яўгенія Янішчыц: Якая я”, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння паэткі.

На пачатку вечара з вітальным словам выступіў дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў.

Расказаць пра Яўгенію Янішчыц, ушанаваць памяць аб ёй прыйшлі яе сябры-літаратары. “Жэня Янішчыц… Ясяльдзянка, як сама называлася, падпісваючы ў юнацтве свае лісты і паштоўкі, – расказаў паэт Васіль Жуковіч, да якога школьніцай Жэня пасылала свае вершы, чакаючы парады. – Творца незвычайнай лірычнай пранікнёнасці, красы. Яе зорная паэзія – залатая старонка прыгожага пісьменства”.

Пра творчы вір студэнтцкіх гадоў расказаў Анатоль Бутэвіч, аднакурснік Яўгеніі Янішчыц. Іх настаўнікам на філфаку быў Анатоль Вярцінскі, менавіта ён параіў Жэне падпісваць свае вершы “дарослым” імем Яўгенія.

Генрых Далідовіч распавёў пра сумесную работу ў часопісе “Маладосць”. Пра тое, як паэтка аддавалася творчасці, як захоплена пісала вершы ў часы натхнення, расказаў Сяргей Законнікаў.

Драматург Аляксей Дудараў не смог прысутнічаць на вечары, але падзяліўся сваімі ўспамінамі і думкамі, якія можна пачуць тут.

Уладзімір Субат прадставіў фільм “Палесся мілае дзіця” з успамінамі пра Жэню яе землякоў з Рудкі – вёскі ў Пінскім раёне, на беразе ракі Ясельда, крыніцы натхнення для Яўгеніі Янішчыц.

Сучаснае пакаленне паэтаў на вечары прадстаўлялі намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрый Шулюк і Крысціна Бандурына. Крысціна ўпэўнена, што знаёмства з Яўгеніяй Янішчыц не толькі як з паэткай, але і як з рэдактарам і публіцыстам паспрыяла яе станаўленню як рэдактара паэзіі, дапамагло больш адказна і патрабавальна ставіцца да сябе.

Вершы Яўгеніі Янішчыц гучалі ў запісе ў яе выкананні, а таксама ў песнях Таццяны Беланогай. Паэтка Аляксандра Грыцкевіч і іншыя творцы чыталі вершы, прысвечаныя Яўгеніі Янішчыц.

Лёс адвёў паэтцы ўсяго 40 гадоў жыцця. Але яна паспела распавесці свету, якая яна, і заняць сваё месца ў беларускай літаратуры.

Close Menu