Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

ПОСТ-РЭЛІЗ мерапрыемства “Вяртаем забатыя імёны…”, прысвечанага творчасці кампазітара ХІХ ст. Гедыміна Радкевіча”

ПОСТ-РЭЛІЗ

мерапрыемства

“Вяртаем забатыя імёны…”,

прысвечанага творчасці кампазітара ХІХ ст.

Гедыміна Радкевіча”

3 красавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Вяртаем забытыя імёны…”, прысвечанае творчасці кампазітара ХІХ ст. Гедыміна Радкевіча.

Пазнаёміцца з творчасцю кампазітара прыйшлі прадстаўнікі польскай амбасады, Беларускага фонду культуры, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і музеяў города Мінска, Беларускага таварыства па сувязям з суйчыннікамі за рубяжом “Радзіма”, а таксама выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі важнасць і карысць такой сустрэчы.

Вядомая сёння творчая спадчына Гедыміна Радкевіча, прадстаўлена выключна фартэпіяннымі творамі, у асноўным, мініяцюрамі – вальс, галоп, мазурка, полька, – што сведчыць аб яго бліскучай адукацыі як піяніста. Пад час імпрэзы ўдзельнікі ўбычылі відэаролікі з выкананнем музычных кампазіцый творцы Уладзімірам Лябецкім – кандыдатам мастацтвазнаўства, адзіным да сённяшняга дня выканаўцам і папулярызатарам творчай спадчыны Гедыміна Радкевіча, а таксама для гасцей музея быў створаны невялікі канцэрт. П’есы Гедыміна Праспэра Радкевіча прагучалі ў жывым выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў студэнткі 5 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганны Горбач і лаўрэата Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, магістранта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі, артыста Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Аляксандра Данілава.

Пад час вечарыны ў музей былі перададзены каштоўныя матэрыялы – ноты Гедыміна Радкевіча, а перадаў іх – Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча (2014–2019) Аляксандр Казіміравіч Авяр’янаў. Таксама старшыня Беларускага таварыства па сувязям з суайчыннікамі за рубяжом “Радзіма” Максім Уладзіміравіч Дубянок зрабіў падарунак музею – фатаздымкі з беларускімі пісьменнікамі ХХ ст.

Close Menu