Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Парэшткі Змітрака Бядулі перапахаваюць 3 лістапада на Усходніх могілках

Прах вядомага беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) праз 77 год пасля смерці ў эвакуацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны нарэшце вернуты ў Беларусь і будзе ўрачыста перапахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Падзея сімвалічна прыйшлася на гадавіну 75-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, а дзень пахавання супаў з датай смерці пісьменніка – 3 лістапада.

Работа па вяртанню праху Змітрака Бядулі на радзіму расцягнулася на доўгія гады. Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці завершана неверагоднае кола вяртання на Бацькаўшчыну аднаго з слаўных сыноў беларускай зямлі. Урачыстае перапахаванне Змітрака Бядулі адбываецца дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Мінскага гарвыканкаму, Фонду імя Марыі Магдалены Радзівілл, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і вялікай колькасці прыхільнікаў таленту беларускага пісьменніка.

Грамадзянскае развітанне з пісьменнікам адбудзецца ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка» (вул. Рабкораўская, 19), у доме, дзе ён жыў і працаваў з 1914 па 1918 гады.

Уваход для жадаючых развітацца з вядомым пісьменнікам будзе адкрыты ў дзень пахавання – 3 лістапада 2020 г. з 11.00 да 13.00 гадзін.

Урачыстая цырымонія пахавання Змітрака Бядулі адбудзецца ў 14.00 на Усходніх могілках горада Мінска (сектар 26).

У перапахаванні прыме ўдзел сын класіка – Яфім Самуілавіч Плаўнік, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх устаноў Беларусі.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік), нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у в. Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Разам з Янкам Купалам працаваў у рэспубліканскіх газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага – «Наш край». Перакладаў з ідыша і ўкраінскай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г. Адным з першых у Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны памёр (3 лістапада 1941 г.) падчас эвакуацыі з акупаванай Беларусі і быў пахаваны на гарадскіх могілках горада Уральска (Казахстан).

Змітрок Бядуля зрабіў значны ўнёсак у развіццё і станаўленне беларускай літаратуры. Вяртанне яго праха на радзіму з’яўляецца данінай высокай павагі беларускага народа свайму слаўнаму сыну, сімвалам годнасці і павагі да багатай культурнай спадчыны нашай любай Беларусі.

Close Menu