Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Парэшткі Змітрака Бядулі перапахавалі на Усходніх могілках у Мінску

3 лістапада, у дзень смерці класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі, адбылося яго перапахаванне ў Мінску.

Намаганнямі дзяржавы і грамадскасці завершана неверагоднае кола вяртання на Бацькаўшчыну аднаго са слаўных сыноў беларускай зямлі. Урачыстае перапахаванне Змітрака Бядулі адбылося дзякуючы арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Фонду імя Марыі Магдалены Радзівілл, Мінскага гарвыканкаму, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і вялікай колькасці прыхільнікаў таленту беларускага пісьменніка.

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік), нарадзіўся 23 красавіка 1886 г. у в. Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва», працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край». Перакладаў з ідыша і ўкраінскай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны памёр у эвакуацыі (3 лістапада 1941 г.) каля г.Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках.

Грамадзянскае развітанне з пісьменнікам прайшло ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Беларуская хатка». Гэта дом, дзе Змітрок Бядуля жыў і працаваў з пачатку 1916 па канец 1918 гг. Сярод выступоўцаў быў сын паэта Яфім Самуілавіч Плаўнік, які падзякаваў усім неабыякавым людзям за праведзеную працу па вяртанню і перапахаванню бацькі. Цяпер ушанаваць памяць знакамітага беларускага пісьменніка можна на Усходніх могілках (26 сектар).                                  

Close Menu