Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Папаўненне музейных калекцый

Фондавая скарбніца нашага музея папоўнілася прадметамі, звязанымі з жыццём і творчасцю выбітнага вучонага, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук, прафесара, паэта і перакладчыка Генадзя Васільевіча Рымскага (1936-2000 гг.). Ён нарадзіўся ў Сталінградзе, у 1946 г. сям’я пераехала ў Мінск. Пасля Г.Рымскі вучыўся ў Вышэйшым ваенна-марскім інжынерным радыётыхнічным вучылішчы ў г. Гатчына, дзе пачаў займацца навуковай працай і перакладаць творы беларускіх паэтаў на рускую мову. Далей працаваў у Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі Акадэміі навук Беларусі, Мінскім радыётэхнічным інстытуце.

Сярод цікавых біяграфічных звестак адзначым, што Г.Рымскі быў прызнаны “Чалавекам года 1997” у сферы навукі Беларусі, а Міжнародны біяграфічны цэнтр у Кембрыджы ўключыў яго ў лік 2000 выдатных вучоных свету XX ст. Публікавацца ў перыядычным друку вучоны пачаў з 1959 г., а з мастацкімі перакладамі – з 1994 г. Ён з’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі “Я люблю”, “Я есть”, рамана ў вершах “Поэзия науки”, кнігі “Антология белорусской поэзии” і інш.

Вялікі ўклад у захаванне памяці аб Г.Рымскім і папулярызацыю яго творчай спадчыны ўнёс Мікалай Пятровіч Савік, вучоны-кібернэтык і публіцыст. Менавіта ён перадаў музею прадметы з уласнага архіва: кнігі Г.Рымскага “Я есть” (Масква, 2000 г.); “Жизнь в четвёртом измерении” (Мінск, 2014 г.,) “Белорусская лирика XIX—XX веков в переводах Геннадия Римского” (Масква, 1998 г.), “Антология белорусской поэзии” Том 1-2. Перевод Г.Римского (Масква, 2001 г.); газеты з артыкуламі М.Савіка пра Г.Рымскага, прысвячэнні паэту В.Аколавай, рэкамендацыі С.Грахоўскага, М.Кенькі, В.Аколавай аб уключэнні Г.Рымскага ў Саюз пісьменнікаў Беларусі і інш.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выказвае шчырыя словы ўдзячнасці Мікалаю Пятровічу Савіку за прадастаўленыя матэрыялы.

Close Menu