12 лістапада 2018 года памёр народны артыст Беларусі Ігар Міхайлавіч Лучанок.
Кампазітар, які стварыў цэлую песенную эпоху (1960-2000-я гг.) у гісторыі Беларусі, Ігар Лучанок напісаў песні на вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева і многіх інш. Пакладзеныя на якасную літаратурную аснову, прасякнутыя нацыянальнай самабытнасцю і яркім меладызмам, песні Ігара Міхайлавіча адкрывалі шляхі для паразумення беларусаў у свеце, для культурнага міжнацыянальнага дыялогу.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выказвае шчырыя і глыбокія спачуванні родным і блізкім Ігара Міхайлавіча.
Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
- Ігар Лучанок.
- Злева направа: Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Пімен Панчанка, Ігар Лучанка, Ніл Гілевіч. Бягомль. 1970-я гг.
- Васіль Быкаў і Ігар Лучанок на полі саўгаса Бягомльскі. 1973 г.
- Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Еўдакія Лось і Рыгор Барадулін. Докшыцы. 1970-я гг.