Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Паэтычна-музычная сустрэча з польскім паэтам, кампазітарам і бардам Антоніем Мурацкім

23 сакавіка 2019 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць паэтычна-музычную сустрэчу з польскім паэтам, кампазітарам і бардам Антоніем Мурацкім «Паэзія змяняе свет» да Міжнароднага дня паэзіі.

Антоні Мурацкі – паэт, кампазітар, перкладчык паэзіі з чэшскай і рускай моў, пясняр, музыка. Скончыў філалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Спявае свае песні з сярэдзіны 70-х гадоў. З 2004 г. вядзе ўласную музычна-паэтычную сцэну “Салонік з культурай”, на якой прэзентуе найлепшых польскіх музыкаў, бардаў, акцёраў. У розныя часы на яго сцэне выступалі Анджэй Панедзельскі, Эдыта Геперт, Збігнеў Замахоўскі, Кшыштаф Даўкшэвіч, Тадэвуш Возьняк, Януш Стробель, Анджэй Сікароўскі, Ярамір Нагавіца і іншыя выбітныя артысты.

Запісаў звыш 10 дыскаў. Яго творчасць вельмі разнастайная: ад рок-балады да джазу і боса новы. У 2006 – 2008 арганізоўваў у Варшаве Міжнародныя музычныя сустрэчы “Песні без пашпарту”. З 1998 г. супрацоўнічае са знакамітым чэшскім бардам Ярамірам Нагавіцай, з’яўляецца перакладчыкам яго песень на польскую мову і іх выканаўцам. У 2008 годзе паставіў спектакль з песень Нагавіцы, у якім прынялі ўдзел зоркі польскай сцэны. Альбом на падставе спектакля стаў плацінавым у Польшчы.

У 2016 г. прымаў удзел у міжнародным праекце на пяці мовах „Акуджава ў свеце”. Антоні Мурацкі спяваў песні легендарнага барда на польскай мове разам з выканаўцамі з Германіі, Чэхіі, Беларусі, Украіны, Расіі. З’яўляецца адным з найлепшых перакладчыкаў з рускай мовы на польскую паэзіі Акуджавы, Высоцкага, Галіча.

Два разы прямаў удзел у міжнародным праекце “Вялікая Бард-Рыбалка” (Беларусь).

У 2018 годзе рэалізаваў праект “Касцёлы свабоды”, разам з выбітнымі акцёрамі з розных краін паставіў музычна-паэтычныя спектаклі з песнямі Войцеха Млынарскага, Агнешкі Асецкай, Яцка Качмарскага, з якімі быў асабіста знаёмы.

Альбом Мурацкага “Паэзія тут больш не жыве” ўвайшоў у 2018 г. у дзясятку найлепшых альбомаў аўтарскай паэтычнай песні Польшчы.

 

Уваход вольны

 

Дата правядзення:  23.03.2019, 17.00

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

1

Close Menu