14 мая 2025 года, напярэдадні Міжнароднага дня сям’і, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося падвядзенне вынікаў пілотнага праекта “Традыцыі сям’і праз вобразы беларускай літаратуры”, створанага для вучняў сеткі Школы міру г. Мінска сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Беларускі фонд міру” і ГА “Гільдыя бацькоў”.
Дыпломы і падарункі ад музея і партнёраў атрымалі вучні Школ міру, якія выступілі на мерапрыемстве з творамі беларускіх пісьменнікаў. Дыпломамі за актыўны ўдзел у праекце былі адзначаны 7 школ г.Мінска.