Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Падвядзенне вынікаў конкурсу чытальнікаў

15 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу чытальнікаў “Белая птушка”. Конкурс праводзіўся сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё і быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра. Мерапрыемства будзе праходзіць у дзень нараджэння Беларускага радыё.

Удзел прынялі таленавітыя канкурсанты з розных гарадоў Беларусі. Ім было неабходна самастойна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра “Сын вады”, якому у гэтым годзе спаўняецца 95. Згодна з прызнаннем самога аўтара, гэтая аповесць самая паэтычная ў замежным цыкле, якая была яму найбольш дарагая.

Пісьменнік ніколі не быў за мяжой. Ён вывучаў дакументальную літаратуру, збіраў матэрыялы з газет і часопісаў пра далёкія заморскія краіны, выкарыстоўваў фатаграфіі як ілюстрацыі і потым на старонках сваіх кніг дакладна апісваў экзатычнасць прыроды і жыццё народаў. Не выключэнне і аповесць «Сын вады», у якой Янка Маўр яскрава апісвае жывёльны і раслінны свет краін, дзе адбываецца дзеянне, падрабязнасці побыту, звычаі народа.

На мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі радыёканала «Культура», тэатральныя дзеячы, музейныя работнікі. Для віншавання пераможцаў запрошаны музычны калектыў Белтэлерадыёкампаніі квінтэт “Радыё-брас”, а таксама ансамбль цымбалістаў “Вярба” і Народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца”.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы, а таксама магчымасць выступіць на радыё. Каналам «Культура» будзе падрыхтаваны радыёсерыял «Сын вады» паводле аповесці Янкі Маўра.

За сваё жыццё пісьменнік напісаў вельмі шмат кніг. Сабраныя разам яны складаюць цэлую бібліятэку, сярод якіх: “У краіне райскай птушкі”, “Сын вады”, “Амок”, “ТВТ”, “Палесскія рабінзоны”, “Шлях з цемры” і інш.. Янка Маўр ўдала спалучаў навуковыя адкрыцці з захапляльнымі прыгодамі і з фантастыкай.

Янка Маўр шчодра раздаваў назапашаныя багацці сваёй душы ўсім, хто чытаў і чытае яго кнігі. Конкурс “Белая птушка” дае магчымасць пачуць твор пісьменніка з вуснаў чытачоў, для якіх ён яго і напісаў.

Мерапрыемства адбудзецца 15 лістапала 2023 ў 17:00, па адрасе г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.

Close Menu