28 лютага 2020 года да нас у госці завіталі даўнія сябры з Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С.Пушкіна “Міхайлаўскае” — дырэктар Георгій Мікалаевіч Васілевіч і начальнік службы інфармацыі і міжнародных сувязей Надзея Барысаўна Васілевіч.
У рамках сустрэчы была працягнута дамова аб супрацоўніцтве і абмеркаваны планы на бліжэйшую перспектыву. Нашы музеі звязвае актыўнае і плённае супрацоўніцтва – абмен выставамі, арганізацыя майстар-класаў па музейнай педагогіцы, удзел калег у музейным свяце Пушкінскага запаведніка, імянінах “Міхайлаў дзень” і інш.
Цудоўна, што сяброўства працягваецца!


