Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Падпісана пагадненне з Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі

12 лютага 2024 года адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Дырэктар музея С.І.Усік і рэктар установы адукацыі В.М.Галубоўскі дамовіліся аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі, узаемадзеянні па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй сумесных праграм і праектаў, накіраваных на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Беларусі.

Бакі таксама пагадзіліся на правядзенне сумесных навуковых і культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, супрацу ў пытаннях укаранення перадавога вопыту музейнай педагогікі.

У межах сустрэчы быў зацверджаны супольны праект «Інклюзіўны музей – даступнае асяроддзе», які стане першым важным крокам у рэалізацыі партнёрскага пагаднення.

Close Menu