Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Пад гукі песні, вясны і сяброўства

1 красавіка 2022 г., напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася музычная імпрэза «Хай ліецца песня сяброўства», арганізаваная сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Праграма была прысвечана культурнаму сяброўству і творчаму адзінству дзвюх краін-суседак.
Мерапрыемства распачалося з прывітальных прамоў ініцыятараў праекта: дырэктара музея Сяргея Іванавіча Усіка і дырэктара цэнтра Вольгі Вітальеўны Антоненка. Да віншаванняў таксама далучыліся прадстаўнікі Россупрацоўніцтва, выказаўшы шчырыя словы падтрымкі і падзякі.

Падчас канцэртнай праграмы прагучалі выступленні народнага хора і салістаў рускай песні імя А.Нікіцінай, ансамбля «Берега» (кіраўнік – Марыянна Зіганшына), фальклорнага ансамбля «Ляйсян» міжнароднага грамадскага аб’яднання «Татара-башкірская культурная спадчына «Чышма» (кіраўнік – Алег Рашкаў), лаурэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандра Валодчанка. Вакальныя кампазіцыі і паэтычныя творы гучалі на на рускай, беларускай, татарскай і башкірскай мовах.

Таксама ўвазе наведвальнікаў мерапрыемства была прапанавана выстава, прасвечаная перакладам на рускую мову лепшых літаратурных здабыткаў беларускіх аўтараў.
Шчыры дзякуй усім, хто завітаў на імпрэзу і раздзяліў з намі свята песні, вясны і сяброўства!

Close Menu