21 жніўня 2024 года быў дадзены старт новым праектам і планам у сферы культуры, навукі і адукацыі – у анлайн фармаце адбылося падпісанне пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Краснадарскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем-запаведнікам ім.Я.Д.Феліцына.
Кіраўнікамі музеяў Усікам С.І. і Супруновай К.М. былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, дасягнуты дамоўленасці аб рэалізацыі сумесных выставачных праектаў, мерапрыемстваў на 2025 год і на далейшую будучыню.