Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Па сцежках Броўкі, Быкава і Барадуліна

29 чэрвеня, адбылося літаратурнае падарожжа “1.1.1 (Броўка-Быкаў-Барадулін)”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Петруся Броўкі. Традыцыйна вандроўнікаў гасцінна віталі малыя радзімы трох знакавых творцаў ушацкага паходжання: хата Рыгора Барадуліна ва Ушачах, Музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі і, напрыканцы, Музей-хата Петруся Броўкі ў вёсцы Пуцілкавічы. Яшчэ адным традыцыйным пунктам падарожжа стала так званая Крыніца паэтаў ці “броўкава” крыніца, дзе ў свой час паэт і яго сябры спыняліся, каб наталіцца чыстай вадой.

Таксама ў гэтым годзе падчас падарожжа ўдзельнікі змаглі пабачыць касцёл Святой Веранікі, адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў традыцыйных для вандроўкі Нон-стоп чытанняў.

Падарожнікі засталіся пад вялікім уражаннем ад насычанай праграмы!

Close Menu