Новая глава “Казак ў Траецкім”!
Галоўнае свята лета і адно з самых найбуйных святаў беларусаў не можа не адзначацца традыцыйным беларускім тэатрам разам з Літаратурным музеем! Гэта цудоўны час: спякотнае надвор’е, даўгі дзень, самая кароткая ноч, поўная чараўніцтва; злучэнне агню і вады, песні і танцы…
Мы даведаемся пра абрады на Купалле: як святкаваць, што рабіць. І, канечне ж, паглядзім тэматычную казку ад лялечнага тэатра Дом з Марамі.
Вас чакаюць:
- цікавыя інтэрактывы
- шчырыя эмоцыі
- сапраўднае шоу
- эксклюзіўныя казкі
Запрашаем у Літаратурны 20 чэрвеня ў 18:00.
Уваходны квіток: 10 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 і па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/4431331
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.