Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ноч музеяў: Самі з вусамі”

20 мая 2023 г. з 17:00 да 02:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на праграму “Самі з вусамі”.

“Ноч музеяў” – цудоўная нагода для новых знаёмстваў! Запрашаем усіх ахвочых наведаць імпрэзу “Самі з вусамі”, цягам якой вы даведаецеся, чым цяпер жыве музей знакамітага беларускага паэта, паўдзельнічаеце ў майстар-класах і квэстах, праверыце свае веды і атрымаеце новыя.

ПРАГРАМА:

Выставачная зала:

17:00        МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ экскурсійна-інтэрактыўная праграма з праглядам анімацыйнага фільма і “стварэннем мультфільма” сваімі рукамі

18:00        ХТО МЫ ТАКІЯ? літаратурны квіз (запіс: +375 29 101-71-47 або гугл-форма https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeQFgiAcTLjvVPmTThLfXtSIMnI_22j3eGzf8SziFFZlhq76w/viewform або на месцы)

20:00        ШУФЛЯДКА жартаўлівыя спаборніцтвы па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых слоўцаў і “літаратурным кракадзіле”

21:30        МАСТАЦКІ CUSTOM перформанс ад Святланы Верабей

22:30        КАНЦЭРТ МІХАЛА БАРАНОЎСКАГА на вершы Караткевіча, Багдановіча, Наўроцкага

00:00        ГОРАД МАЙСТРОЎ паказ рэстаўраванай кінастужкі студыі “Беларусьфільм”

Экспазіцыя:

17:00 – 22:30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

САМ САБЕ БАТЛЕЙШЧЫК – знаёмства з гісторыяй беларускага лялечнага тэатра, паказ сцэнак, спроба сябе ў ролі батлейшчыка

КНІГАНОША – “хадзілка” па зачарованым царстве Максіма Багдановіча

МУЗЫКА – беларускія інструменты на слых, выгляд і “смак” слова

КВЭСТ ФОТА”АХВОТА” – магчымасць глянуць на экспазіцыю музея пад новым ракурсам

“ПРЫВІТАННЕ З МІНСКА” – майстар-клас па тым, як перадаць прывітанне без месенджэра

Фае:

17:00 – 22:30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

ЛЯЛЬКА-МОТАНКА знаёмства з традыцыйнай беларускай лялькай

ПЛАКЕТКАмайстар-клас па вырабе з гліны сувенірнага медаля “Максім Багдановіч”

ФОТАЗОНА І ВЫСТАЎКА “ВУСАЦІКАЎ” кан. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя

Падворак:

17:00 – 20:00 – перасоўная выстава “Максім Багдановіч – жыццё і творчасць”

Мноства прызоў, падарункаў і новых знаёмстваў!

КВІТКІ: 10 рублёў.

5 рублёў – на мерапрыемствы праграмы з 17:00 да 17:30, з 00:00 да 02:00.

15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм “Ноч музеяў” Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Дадатковая інфармацыя – у музейных сацсетках і па тэл: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Close Menu