Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ноч музеяў. Ад класікі да мадэрна”

Быць можа пуціна жыцьця
Лягла пярсьцёнкам, друг…

М.Багдановіч

Пра тое, што ўсё паўтараецца казалася і пісалася неаднойчы. Гэтую думку мы можам знайсці, напрыклад, у Святым Пісанні і вершах Максіма Багдановіча. Чалавек не можа не рухацца, не шукаць новага, такая ў яго прырода, але незаўважна для сябе ён часта пражывае наноў добра забытае старое. Так і жывем – у вечным вяртанні.

Прапануем нашым наведвальнікам разам глянуць на мінулае і параўнаць з сучаснасцю, пагуляцца з класічнымі і мадэрновымі формамі, узгадаць старое і даведацца пра нешта новае!

Вас чакаюць:

  • Выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай vs Песні на словы беларускіх паэтаў;
  • Мадэрновы спектакль ад студэнтаў БДУКіМ vs Традыцыйны лялечны спектакль “Батлейка”;
  • Квіз па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча vs Моўныя рэбусы;
  • Салонная гульня “Флірт-залёты” vs Хуткія літаратурныя знаёмствы;
  • Малыя скульптурныя формы з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь vs Майстар-клас па вырабу медаля Максім Багдановіч;
  • Сучасная анімацыя vs Беларускія дыяфільмы пачатку 1990-х гадоў;
  • Навуковыя апрацоўка старых дакументаў vs Пошук звестак пра родных у Інтэрнэце;
  • Custom адзення ад Святланы Верабей vs Квэст па вопратцы XIX стагоддзя;
  • Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты.

Бо,

…Што было, тое і будзе; што рабілася,

тое й рабіцьмецца, і нічога новага

пад сонцам няма…

Уваходны кошт – 15 руб.

Падрабязная інфармацыя на старонках музея ў сацыяльных сетках.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61

Close Menu