Праграма Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019”
“Фантастычная ноч пана Завальні”
“Цуды можна разумець сэрцам, а не навукаю”
Ян Баршчэўскі
18 мая 2019 г. з 18.00 да 24.00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” і далучыцца да захапляючай праграмы “Фантастычная ноч пана Завальні”.
У гэты вечар Вас чакае таямнічая сустрэча – сустрэча з самім гаспадаром маёнтка і героямі цікавых гісторый яго гасцей. Усе разам зможам здзейсніць займальнае падарожжа па апавяданнях Яна Баршчэўскага з яго легендарнага твора-бэстсэлера. Сапраўдным падарункам “загадкавай ночы” стане экспанаванне зборніка Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, які быў выдадзены ў 1844 годзе (з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі).
У праграмме “ночы фантастычных апавяданняў” на розных лакацыях вас чакаюць:
17.00 – сустрэчы з пісьменнікамі ў Літаратурнай гасцёўні маёнтка пана з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”;
18.00 – выступ тэатральнай майстэрні для дзяцей і падлеткаў “Soffit” з музычна-літаратурнай праграмай “Явар і каліна”;
18.25 – прэзентацыя дзіцячай кнігі Надзеі Ясмінска;
18.45 – тэатралізаваныя чытанні “Біла з Болаю” Гунілы Бэргстрэм Тэатрыкам ляляк “Лямцавая батлейка”;
18.25 – прэзентацыя праектаў-пераможцаў НПК “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” і праекта “Рагачоўскімі шляхамі Уладзіміра Караткевіча”;
19.25 – аrt-lab “Фантастычныя жывёлы” з арт-тэрапеўтам Вольгай Лунёвай для дзяцей і іх бацькоў на літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўны казачны свет”;
19.35 – праграма “Спорт і творчасць” на часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Спорт у жыцці пісьменніка” (выступ тэатральнай майстэрні “Soffit”) і майстар-класы ад Грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя шахмат»;
20.05 – школа гістарычнага танца “Капітэль” са шляхецкай праграмай;
20.00 – прагляд мультфільмаў (па беларускіх народных і аўтарскіх казках);
20.00 – дэманстрацыя фільма “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” паводле твора Я.Баршчэўскага (студыі “Беларусьфільм”);
20.30 – лекцыя Вадзіма Зелянкова “Мінск у кіно”;
20.30 – майстар-клас па напісанні казак з Аленай Масла і Антанінай Хатэнка;
20.30 – майстар-клас па паэзіі ад Вольгі Маркітантавай;
21.30 – Art-lab “Казкі для дарослых” з Вольгай Лунёвай;
21.00 – выступ энэргетычнага гурта “MorkvoЦвет”;
21.45 – скрыпічны квартэт “Magento Quatro” з класічнай і не толькі праграмай;
22.30 – містычны “ВіЙ” ад тэатральнай майстэрні “Студыёзы”;
23.20 – выступленне фолк-рок гурта “BY CRY”.
У маёнтку пана Завальні будзе працаваць куток “Забаўкі для маленькіх шляхцюкоў”, дзе самыя юныя наведвальнікі змогуць заняцца сапраўднай арт-тэрапіяй разам з бацькамі, паразмалёўваць фантастычных герояў, стварыць сваімі рукамі мініяцюрны музей ці маёнтак пана і г.д.
Напрыканцы вечара самы актыўны і кемлівы госць атрымае містычную “вужыную карону”.
Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Час: 17:00 – 24:00.
Квіток – 3 руб. (дзецям да 7-мі гадоў уваход вольны), альбо адзіны квіток на наведванне Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Петруся Броўкі і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча – 5 руб.
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.
Шчыра запрашаем правесці вечар у кампаніі пана Завальні і яго гасцей!