Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

(Не)Ноч у Літаратурным.Фотафакт

22 мая 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “(Не)Ноч у музеі” ў рамках адпаведнай міжнароднай акцыі.

Усе прысутныя змаглі павандраваць у прасторы і часе па дзеючых экспазіцыях музея пад дэвізам “22 за 3” – паўдзельнічалі ў 22 музейных актыўнасцях усяго за 3 рублі. За адзін вечар пазнаёміліся з 7 экспазіцыямі і прынялі ўдзел у спецыяльных музейных праграмах, па выніках якіх атрымалі падарункі. Адмыслова створаная фотазона, флэшмоб “Вясёлкін у #літмузеі” дапамаглі зафіксаваць гэты дзень у памятных фотаздымках і знайсці новых сяброў у сацыяльных сетках.

Акрамя таго, гасцей чакала музычна-паэтычная праграма, квэст “Таямніцы літаратурнага”, гульні, спаборніцтвы, занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі” і шмат іншага.

Close Menu