Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

21 лютага 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца І этап (чытанні) ІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

У адпаведнасці з заяўленай тэмай Канферэнцыя праходзіць на трох секцыях: мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Мэтай правядзення Канферэнцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства, наладжванне партнёрскіх адносін паміж Музеем як крыніцай навуковых даследаванняў і ўстановамі адукацыі.

У Канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы VI-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.

Партнёрамі навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” з’яўляюцца:

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);

Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

 

Дата правядзення: 21 лютага 2020 года.

Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Адкрыццё канферэнцыі – 10.00. Пачатак рэгістрацыі – 9.30.

Даведкі па тэл.: 8 (017) 334-56-21

Close Menu