21 лютага 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца І этап (чытанні) ІІ Вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.
У адпаведнасці з заяўленай тэмай Канферэнцыя праходзіць на трох секцыях: мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і краязнаўчай. Мэтай правядзення Канферэнцыі з’яўляецца абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, літаратуры і краязнаўства, наладжванне партнёрскіх адносін паміж Музеем як крыніцай навуковых даследаванняў і ўстановамі адукацыі.
У Канферэнцыі прымуць удзел навучэнцы VI-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці.
Партнёрамі навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!” з’яўляюцца:
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы (філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (філіял Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі);
Грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Дата правядзення: 21 лютага 2020 года.
Месца правядзення: Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).
Адкрыццё канферэнцыі – 10.00. Пачатак рэгістрацыі – 9.30.
Даведкі па тэл.: 8 (017) 334-56-21
