Напярэдадні навагодніх святаў запрашаем на імпрэзы гурта Lumiere Tales і тэатра «Дом Сонца», якія пройдуць 18 снежня 2021 г. у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Раніцай прапануем паглядзець дзіцячы лялечны спектакль «Волшебные снежинки» з дзівосным светлавым шоў і жывой музыкай. Гэта добрая казка пра зімовыя цуды і Новы год, разлічаная на маленькіх гледачоў (ад 3 да 8 гадоў).
Пачатак у 11:00.
Працягласць каля 45 хвілін.
Квіток – 15 руб.
Увечары вас чакае музычна-светлавое шоў (12+). Тэатр «Дом сонца» пакажа магічнае маляванне святлом і праекцыйнае шоў, а гурт Lumiere Tales дапоўніць відовішча атмасфернай музыкай. Яе будуць граць на кельцкай арфе, панфлейце, гітары і фартэпіяна.
Пачатак у 18:00.
Працягласць каля 60 хвілін.
Квіток – 18 руб.
УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная, папярэдні запіс з’яўляецца абавязковым. Тэл. +375 17 363-07-61, +375 17 355-22-95.
Наш адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.