Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры шчыра віншуе з днём нараджэння сваю калегу Настассю Кальцову, намесніка дырэктара па навуковай рабоце.
Жадаем моцнага здароўя, радасці ў сэрцы і цеплыні ў душы. Няхай кожная Ваша раніца будзе пазітыўнай і яснай, дзень — паспяховым і плённым, а вечар — цёплым і ўтульным! Дзякуй Вам за тое, што падтрымліваеце, калі гэта трэба, дапамагаеце, калі гэта неабходна, і выпраўляеце памылкі, калі яны ёсць.