Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры шчыра віншуе з юбілеем сваю калегу Алесю Кузняцову, загадчыка аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў.
Жадаем здароўя, бадзёрасці і энергіі для новых здзяйсненняў, творчага натхнення і прафесійнага росту, пазітыўнага настрою і радасных сонечных дзён! Няхай часцей усміхаецца ўдача, спраўджваюцца запаветныя жаданні, а сваёй цеплынёй і любоўю саграваюць родныя і блізкія людзі. Шчасця і ўсяго самага добрага!
