6 лістапада 1987 года быў заснаваны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
У гэты дзень хочам сказаць вялікі дзякуй нашым наведвальнікам за тое, што дазволілі нам заняць пэўнае месца ў вашых сэрцах. Ваш давер і падтрымка акрыляюць і натхняюць на рэалізацыю самых смелых ідэй і цікавых праектаў. Няхай беларуская літаратура з нашай дапамогай займае самае важнае месца ў вашай кніжнай шафе!
З любоўю, ваш Літаратурны!
