Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

На Усходніх могілках адкрылі помнік Змітраку Бядулю

3 лістапада 2025 года на Усходніх могілках у Мінску адбылося адкрыццё надмагільнага помніка класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю.

Як патлумачыў аўтар манумента, скульптар Сяргей Гумілеўскі, асноўная яго ідэя вырашана ў вобразе ўскалыханай пад парывам ветру нівы, а ломаныя формы сімвалізуюць пакручасты жыццёвы шлях пісьменніка.

На цырымоніі прысутнічаў сын Змітрака Бядулі – Яфім Самуілавіч Плаўнік, які высока ацаніў мастацкія вартасці манумента – сціплага і велічнага адначасова.

З прамовамі выступілі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Пасля цырымоніі ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” (месціцца ў доме, дзе Змітрок Бядуля жыў з 1914 па 1918 гг.) адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры, якія перадалі музею кнігі яўрэйскіх пісьменнікаў – ураджэнцаў Беларусі.

Close Menu