Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

На тэрыторыі музея “Беларуская хатка” з’явілася “сцежка пісьменнікаў”

14 верасня ў музеі “Беларуская хатка” адбылося мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю “сцежкі пісьменнікаў”, кожны крок па якой раскрывае гісторыю дома Савы Рэдзькі і яго славутых жыхароў. Максім  Багдановіч, Змітрок Бядуля, Зоська Верас, Уладзіслаў Галубок, Язэп Лёсік, Аркадзь Смоліч – гэтыя імёны беларускага адраджэння можна пабачыць на шыльдах, змешчаных на лавачках алеі.

Адкрыццё сцежкі было ўрачыстым і прыгожым. З прывітальным словам да гасцей звярнуўся  дырэктар  Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. Пра сваіх знакамітых продкаў распавялі Яфім Плаўнік (сын Змітрака Бядулі) і Вольга Дашкоўская (сваячка М. Багдановіча).

Падчас тэатралізаванай літаратурна-музычнай кампазіцыі прысутныя атрымалі асалоду ад выканання песні “Па-над белым пухам вішняў” на словы славутага паэта М.Багдановіча, а пасля адправіліся па сцежцы разам з героямі імпрэзы, спыняючыся каля кожнай лаўкі. Так госці мерапрыемства мелі магчымасць злучыць мінулае з сучасным, пачуўшы вершы, урыўкі з твораў і лістоў літаратараў “Беларускай хаткі” ў выкананні студэнтаў БДУКіМ.

Працягам імпрэзы стаў агляд літаратурна-дакументальнай выставы, экскурсія і батлеечны спектакль.

 

Close Menu