Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

На спартыўных стартах

Апошнія выходныя мая адзначыліся ў жыцці калектыва нашага музея спартыўным настроем, духам суперніцтва і здаровага азарту.

27 – 29 мая 2022 г. каманда Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыняла ўдзел у ХV Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры, якая праходзіла на базе цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”.

Юбілейныя старты сабралі больш за 400 чалавек творчых прафесій у складзе 32 каманд. Валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, дартс, лёгкаатлетычны крос, гіравы спорт, фігурнае ваджэнне веласіпеда, перацягванне каната – ва ўсіх без выключэння прапанаваных відах спаборніцтваў паспрабавалі свае сілы прадстаўнікі нашай каманды!

Тры гарачых, напружаных дні фізічных выпрабаванняў і адрыналінавых усплёскаў, нечаканых паваротаў і незабыўных момантаў прынеслі музею 11-е месца. Годны вынік, асабліва калі ўлічыць, што ў параўнанні з мінулым годам (было 12-е месца) музей узняўся ўверх на цэлую прыступку!

Але галоўнае, чаго мы дасягнулі за дні спаборніцтва – гэта ўсё ж дух яднання, паразумення і ўзаемнай адказнасці ўнутры каманды, умення разам пераадольваць цяжкасці і рухацца наперад.

Пераможцам ХV Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры стала зборная каманда Віцескай вобласці. Другое месца на п’едэстале заняла зборная Мінскай вобласці, трэцяе – каманда Белдзяржфілармоніі.

Віншуем калег і рыхтуемся да новых спартыўных стартаў!

Close Menu