Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“На беразе ракі…”

22 лістапада 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачне працаваць выстава, прысвечаная выдатнай беларускай паэтцы Яўгеніі Іосіфаўне Янішчыц, прымеркаваная да 75-годдзя з дня яе нараджэння.

Светлая, шчырая лірыка Яўгеніі Янішчыц – адна з самых яскравых старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Tвopчacць  паэткі вызнaчaeццa выcoкaй мacтaцкaй кyльтypaй пaэтычнaгa мыcлeння, якoe гpyнтyeццa нa тpaдыцыйнaй фaльклopнaй i клaciчнaй бeлapycкaй лiтapaтypнaй acнoвe.

На выставе наведвальнікі змогуць убачыць зборнікі вершаў, лісты, чарнавікі, асабістыя рэчы і фотаздымкі з архіву сям’і Янішчыц. А таксама пазнаёміцца з мастацкімі працамі ўнучкі пісьменніцы – Яны Янішчыц.

Янішчыц Яна Андрэеўна – студэнтка кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і рэстаўрацыі Акадэміі мастацтваў. З 2020 года актыўна ўдзельнічае ў выставах, конкурсах і пленэрах. Удзельніца такіх выстаў як: “Арт-панарама” (Гродна, 2022), “Біенале маладых мастакоў” (2022),  праект “Навык шчасця” (НЦСМ, 2022), “Восеньскі салон” (2023), праект “Глыбіня 2.0” (2023), міжнародны пленэр “Палитра Востока” (Кыргызстан, 2023) і інш.

Мастацкія працы, прадстаўленыя на выставе, ствараліся на малой радзіме паэткі – у вёсцы Вялесніца і на рацэ Ясельдзе. Гэтыя мясціны натхняюць вось ужо не адно пакаленне сям’і Янішчыц. “Праз свае працы я хацела перадаць усю тую прыгажосць і лёгкасць, якая адчуваецца ў рэальнасці, тое захапленне ад чыстай, яркай і, тым часам, медытатыўнай прыроды. Паспрабаваць перадаць тое, што я бачу сваімі вачыма, тое, што бачыла бабуля, калі жыла і прыязджала дадому. Можна сказаць, што мае пейзажы – гэта своеасаблівы амаж да Яўгеніі Янішчыц,” – кажа маладая мастачка Яна Янішчыц.

У кожнай мясцовасці ёсць паэты і празаікі, якімі ганарацца іх нашчадкі.

Літаратурна-мастацкая выстава “На беразе ракі…” дазволіць наведвальнікам бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніцы і мясцінамі, дзе яна жыла і пісала свае вершы.

Адкрыццё выставы: 22 лістапада ў 18:30. Уваход вольны.

Выстава будзе дзейнічаць да 31 студзеня 2024 года па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 (17) 363-56-21.

Close Menu