Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музыка, танцы і любімыя песні: як прайшоў канцэрт Ільі Шынкарэнкі ў Літаратурным музеі

24 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры было па-сапраўднаму гучна, энергічна і атмасферна! Госці музычнай праграмы Ільі Шынкарэнкі спявалі разам з артыстам, танчылі і атрымлівалі асалоду ад жывых эмоцый.

Прагучалі любімыя кампазіцыі, у тым ліку хіт «На Нямізе», які аб’яднаў прыхільнікаў музыкі блогера.

Гэты вечар стаў нагодай сустрэцца, падзяліцца добрым настроем і яшчэ раз пераканацца, што ў Літаратурным музеі ёсць месца не толькі для кніг і літаратуры, але і для сучаснай музыкі, творчасці і яркіх уражанняў!

Дзякуем Ільі і ўсім, хто правёў гэты суботні вечар разам з намі!

Лавіце моманты канцэрта ў нашай фотасправаздачы!

Close Menu