Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычная праграма «Новы год у старадаўнім стылі»

Зімовыя святы працягваюцца. Запрашаем 18 студзеня ў Літаратурны музей правесці вечар пад гукі класічнай музыкі. А 18-й гадзіне адбудзецца музычная праграма “Новы год у старадаўнім стылі”.

Можна будзе пачуць цэлую калекцыю музычных шэдэўраў, натхнёную музычнай спадчынай мінулых эпох, а таксама прагучаць арыгінальныя партытуры ў выкананні Кацярыны Пукст (скрыпка), Віктара Кісцяня (клавішныя) і Ігара Сівянкова (дудук, валторна).

Сярод аўтараў музыкі: М.Ельскі, Я.Глебаў, Р.Пукст, В.Кісцень, А.Шнітке, А.Пярт, А.П’яцола і інш.

Канцэрт стане цудоўным падарункам як для меламанаў з вытанчаным густам, так і для тых, хто толькі зрэдку завітвае на канцэрты класічнай музыкі.

Пачатак: 18:00.

Кошт: 20 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30. А таксам квіткі можна набыць перад пачаткам мерапрыемства.

Узроставая катэгорыя: 10+.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu