Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычная праграма Аляксея Жбанава

Напярэдадні Калядаў, 24 снежня 1798-га, у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся геніяльны творца Адам Міцкевіч. У дзень яго народзінаў запрашаем у Літаратурны на музычную праграму барда, паэта і перакладчыка Аляксея Жбанава.

“Едзе ж міленькі Адам,” – гэтымі словамі вітаў Міцкевіча ў вершы сябар дзяцінства і студэнцтва Ян Чачот. Разам абодва паэты былі і ўдзельнікамі студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў.  Менавіта гэтаму творчаму асяроддзю і будзе прысвечаная святочная праграма.

Традыцыі беларускага студэнцтва, узнаўленне ідэалаў і каштоўнасцяў выбітных прадстаўнікоў беларускай шляхты ХІХ ст. Фальклор часоў студэнцтва, вершы, паданні і быліцы. Гісторыя кахання і растання, вандраванняў і здзяйсненняў. Тут паэзія Адынца, Міцкевіча, Чачота, гісторыі Зана і Дамейкі і яшчэ некалькіх дзесяткаў выбітных творцаў. Усё гэта ў спляценні музыкі вершаў і найцікавейшых расповядаў.

Час: 24 снежня, 18:30.

Кошт: 10 рублёў. Квіткі можна набыць ў касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30, і па спасылцы: https://24afisha.by/ru/minsk/event/5830674

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Шчыра запрашаем!

Close Menu