Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычная імпрэза з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард»

Восень сустракаем з музыкай! Гэтым разам 13 верасня а 16-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца святочная імпрэза да Дня горада з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард».

У праграме канцэрта «Вераснёўскі вальс роднага горада» прагучаць наступныя шэдэўры музычных творцаў:

  • Г. Гарэлава. Вальс.
  • І. Штраўс. Вальс.
  • Д. Шастаковіч. Вальс з джаз-сюіты.
  • Я. Дога. Вальс з к/ф «Мой ласкавы і пяшчотны звер».
  • М. Агінскі. Паланэз.
  • В. Кузняцоў. Дзве часткі з сюіты «Вітаўт».
  • М. Тарывердзіеў. Інтэрмецца.
  • Я. Глебаў. Адажыо з балета «Маленькі прынц».
  • Ж. Косма. Апалае лісце.
  • З. дэ Абрэу. Ціка-Ціка.
  • А. Хачатуран. Танец з шаблямі з балета «Гаянэ».
  • Г. Свірыдаў. Раманс.
  • Беларускі народны танец «Полька-Янка».
  • Я. Глебаў. Беларускі танец.

Дырыжор і мастацкі кіраўнік – Людміла Каліноўская.

Запрашаем правесці гэты святочны вераснёўскі вечар у музеі класіка ўсіх, хто яшчэ не прыдумаў, як адзначыць Дзень любімага горада. Чакаем!

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.

Close Menu