Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычная імпрэза “Шэдэўры класічнай музыкі” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

18 лютага а 19-й гадзіне ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай выступіць з праграмай «Шэдэўры класічнай музыкі» ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, а супрацоўнікі музея агучаць вершы беларускіх паэтаў. Вы пачуеце:

  • Жан-Мары Леклер, Саната для двух скрыпак мі мінор. Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Караліна Дыба (скрыпка) і Ліяна Іофе (скрыпка).
  • Джон Кейдж, Тры п’есы для флейты і кларнета. Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Вікторыя Янушкевіч (флейта) і Кірыл Целяпнёў (кларнет).
  • Ігар Стравінскі, Тры п’есы для кларнета сола. Выканаўца: Кірыл Целяпнёў (кларнет).
  • Астар П’яцола, Два танга для скрыпкі сола. Выканаўца: лаўрэатка міжнародных конкурсаў Алеся Носава.
  • Сэзар Франк, Фартэпіянны квінтэт фа мінор. Выканаўцы: лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі (скрыпка) і Марыя Доўжык (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт).

Дырыжор і вядучая канцэрта – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток: 20 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэлефон для даведак: +375 355 22 95.

Сардэчна запрашаем!

Close Menu