Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычная імпрэза «Беларускія віртуозы» з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард»

А ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча зноў прагучыць музыка! Гэтым разам 14 чэрвеня а 18-й гадзіне ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай выступіць з праграмай «Беларускія віртуозы»:

  • К. Дэбюсі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна рэ мінор у 3-х частках. Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна).
  • Т. Хаута-ахо. Кадэнцыя для кантрабаса сола. Выканаўца – Кірыл Валюкевіч (кантрабас).
  • Э. Ізаі. Саната для двух скрыпак ля мінор. Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка) і Марыя Доўжык (скрыпка).
  • Ф. Крэйслер. Цыганка. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Караліна Дыба (скрыпка).
  • І. Брамс. Скерца. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ліяна Іофе (скрыпка).
  • П. Сарасатэ. Цыганскія напевы. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алеся Носава (скрыпка).
  • Д. Лаўрэльо. Фантазія на тэмы оперы Дж.Вердзі «Травіята». Саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Целяпнёў (кларнет).
  • К. Сен-Санс. Тарантэла. Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў  Вікторыя Янушкевіч (флейта) і Кірыл Целяпнёў (кларнет).

Дырыжор і вядучая канцэрта – Людміла Каліноўская.

Прыходзьце ў Дом паэта, каб атрымаць асалоду ад музычных твораў, якія прагучаць гэтым чэрвеньскім вечарам.

Уваходны квіток – 20 рублёў.
Квіткі можна набыць у касе музея або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/4342408

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 (17) 363-07-61.

Close Menu