Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычна-паэтычная праграма у выкананні Міхала Бараноўскага

25 лістапада а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на музычна-паэтычную праграму “Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…” у выкананні Міхала Бараноўскага.

“Нельга забыць…” уяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзіміра Караткевіча.

Яе аснова – гэта вершы лірычнага героя, 30-гадовага пісьменніка – узнёслая і трагічная гісторыя кахання, якая нікога не пакіне абыякавым.

Уваходны квіток – 20 рублёў. Квіткі можна набыць у касе або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/muzychna-paetychnaya-dzeya-nelga-zabyts-albo-leanidy-ne-vernutstsa-da-zyamli

Адрес: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. для даведак: +375 29 101 71 47, +375 17 355 22 95.

Close Menu