Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычна-паэтычная імпрэза “Прагноз надвор’я на вясну”

16 лютага а 19 гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Прагноз надвор’я на вясну” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

У межах праграмы прагучаць творы сусветных кампазітараў Пятра Чайкоўскага, Джавані Батэзіні, Астара П’яцолы, а таксама беларуская паэзія ад загадчыка музея – Міхала Бараноўскага.

У імпрэзе прымаюць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка), Алеся Носава (скрыпка), Марыя Доўжык (скрыпка), Ліана Іофэ (скрыпка), Караліна Дыба (скрыпка), Канстанцін Дарашэнка (альт), Юлія Ражкоўская (віяланчэль), Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Вікторыя Янушкевіч (флейта).

Дырыжор і вядучая – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/352630 або ў касе музея).

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэлефоны для даведак: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.

Close Menu