30 лістапада 2022 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Белая птушка зімы”
Знаёмства з культурай іншай краіны ўзбагачае ўласную – выдатна, калі гэты працэс узаемны. Так, ужо колькі год спявачка і педагог Ірына Лой арганізуе для сумеснай творчасці студэнтаў Кітая і Беларусі. Народныя песні, творы Станіслава Манюшкі, Міхаіла Клеафаса Агінскага, Дзмітрыя Смольскага і Юрыя Семянякі мяжуюць у рэпертуары калектыва з такімі імёнамі, як Лю Цын, Сюй Пэй Дун, Луан Кай.
Класічныя кітайскія і беларускія спевы для вас выканаюць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой (сапрана), Аляксандр Данілаў (фартэпіяна), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Грынь (фартэпіяна) і Кацярына Дударава, а таксама Луіза Барнатовіч, Лі Сяо Хань, Луань Юй Цзэ.
Акрамя спеваў вас чакаюць пераклады з кітайскай паэзіі ад літаратаркі Юліі Алейчанка, якая прадставіць на беларускай мове творы Лі Хэ, Сюй Чжымо, Вэнь Ідо.
Уваход вольны.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61 або на музейных старонках у сацыяльных сетках.
Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
