Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музей, сям’я і школа

14 лютага 2024 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінскае гарадское аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру” і ГА “Гільдыя бацькоў”.

Прадстаўнікі бакоў С.І.Усік, Д.Д.Карань і А.Я. Кучанкоў дамовіліся аб сумесным правядзенні шэрагу мерапрыемстваў, наківараных на выхаванне ў маладога пакалення патрыятычнага светапогляду, павагі да роднай мовы і культуры, замацаванне міру, сямейных традыцый і каштоўнасцей.

Супраца арганізацый распачнецца з рэалізацыі Пілотнага праекта «Традыцыі сям’і праз вобразы беларускай літаратуры», створанага ў межах праграмы “Дзіцячая дыпламатыя”. Праект ахопіць дзясяткі сталічных устаноў адукацыі (“Школы міру”), сем’і і Дамы сямейнага тыпу г.Мінска.

Close Menu