Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Музей і школа: у новы год разам!”

Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася сустрэча супрацоўнікаў музея з вучнямі і педагогамі Сеніцкай школы імя Янкі Купалы. Культурна-адукацыйнае мерапрыемства ладзілася ў межах дзеючага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж музеем і Галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, накіраванага на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны Беларусі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі падарожжа ў чароўны свет музея, пазнаёміліся з выставамі і ўнікальнымі экспанатамі, а таксама падзяліліся сваімі ўласнымі поспехамі і вопытам работы школьнага музея. Падчас праграмы адбылася анлайн-прэзентацыя музея Сеніцкай школы. Госці змаглі атрымаць каштоўныя парады ад супрацоўнікаў музея.

Музычным падарункам для ўдзельнікаў сустрэчы стала выступленне школьнага ансамбля народнай музыкі “Шчабятуха” пад кіраўніцтвам Рудніцкай Аксаны Уладзіміраўны.

Прыемная сустрэча, карысная камунікацыя, узаемная цікавасць, агульныя задачы – без сумневу мерапрыемства стане добрым стартам для сталага супрацоўніцтва музея і школы ў новым годзе!

Close Menu