Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музей і школа: у навучальны год разам

23 жніўня ў філіяле “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” прайшла музейна-педагагічная майстэрня “Сэрцам адданыя роднай зямлі: выхоўваем чалавека, грамадзяніна, патрыёта”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел настаўнікі беларускай (рускай) мовы і латаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна, спецыялісты Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Гасцей мерапрыемства прывіталі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры С.І.Усік і дырэктар сярэдняй школы №111 імя М.Каснерыка С.М.Пратасевіч.

Прадстаўнікі СШ №111, якая выступіла ініцыятарам сустрэчы, распавялі калегам аб выхаваўчым патэнцыяле ўрокаў роднай мовы і літаратуры, а таксама школьнага музейнага пакоя.

Супрацоўнікі музея выступілі з дакладамі “Аб магчымасцях супрацоўніцтва музея і школы” і “Гісторыя аднаго экспаната”, прадэманстраваўшы багатую разнастайнасць распрацаваных для вучняў музейна-педагагічных заняткаў, інтэрактыўных праграм, квэстаў і інш.

Завяршэнне мерапрыемства адбылося ў практычным фармаце: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдновіча” М.А.Бараноўскі зладзіў для ўдзельнікаў квіз “Загадка Багдановіча”.

Close Menu