Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музей-дача Васіля Быкава расчыняе дзверы для наведвальнікаў

7 мая 2022 года філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Музей-дача Васіля Быкава адчыняецца пасля асенне-зімовага перапынку і распачынае свой чарговы сезон для наведвальнікаў.

Шчыра запрашаем аматараў творчасці пісьменніка і ўсіх тых, хто жадае спасцігнуць таямніцу яго душы, адчуць энергетыку гэтага святога для беларусаў месца.

Нагадаем, што музей працуе з 12:00 да 18:00.

Выходныя – панядзелак і аўторак.

Увага! 9 мая 2022 года музей працуе.

Адрас: Мінская вобласць, Мінскі раён, а.г. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Праезд: ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы”:

  • аўтобус № 219 (11:46, 12:51, 14:47, 16:43; субота – нядзеля: 12:51, 16:43)
  • аўтобус № 419 (13:50, 15:22)
  • маршрутка № 1419 (11:05, 13:35, 14:45, 15:35, 16:35)

Уваходны квіток – 3.00 руб., навучэнцы і студэнты – 2.00 руб.

Экскурсія – 6.00 руб. (на групу да 15 чалавек). Папярэдні запіс абавязковы. Тэл.: +375 (17) 363-56-21, +375 (29) 811-21-85.

Close Menu