4 сакавіка а 18-й гадзіне філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Беларуская хатка” і творчая майстэрня Terram Album запрашаюць на майстар-клас па стварэнні таемнага памагатага ва ўсіх справах!
Вас чакае:
- шпацыр па музею;
- выстава-кірмаш рэчаў у этна-стылі з веснавым настроем (можна падабраць падарункі для сваіх прыгажунь);
- практыкум для ўсіх “Час і знакавыя кропкі ў карціне свету нашых продкаў”;
- энерга-практыка “Кропка часу”;
- майстар-клас “Таемны памагаты”;
- чаяванне ў цёплым сяброўскім коле ды іншыя цікавосткі.
Кошт удзелу: 3 руб.
Адрас: вул. Рабкораўская, 19.