Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Моўна-літаратурны квіз да Дня роднай мовы

21 лютага а 16-й гадзіне запрашаем вас на сустрэчу з роднай мовай у Літаратурны музей Максіма Багдановіча!

Створым сапраўдную оду матчынаму слову: будзем будаваць, рыфмаваць, смяяцца і нават спяваць, а таксама разыграем настолку i абмяняемся таемнымі кнігамі-падарункамi.

Якія цікавосткі вас чакаюць гэтым разам?

  • Слоўны крос.
  • Загадкі паводле вершаказаў Алеся Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх.
  • Фразеалагічны “Кракадзіл”.
  • “Апазнанкі” пісьменнікаў па фота і апісанні.
  • Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні.
  • Пытанні для грамацеяў.
  • Літаратурныя “пярэваратні”.

Каб атрымаць кнігу ў падарунак ад незнаёмага сябра, трэба прынесці сваю (не абавязкова новую, але на беларускай мове). Абгарніце яе, калі ласка, у паперу альбо пакладзіце ў пакуначак.

Квіткі: 10 р.

Запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu