Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу “Мой род па мячы і кудзелі”, якая адбудзецца 16 мая 2023 года а 18-й гадзіне.
15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дня сем’яў, далучаемся да святкавання і мы… Ведаем, што наш геніяльны паэт Максім Багдановіч марыў пра ўласную сям’ю, пра дзяцей-унукаў і нават выбраў імя для сваёй дачушкі.
На жаль, мара паэта ня здзейснілася, прамых нашчадкаў няма, але ёсць стрыечныя ўнукі, праўнукі і прапраўнукі. На радаводным дрэве сям’і Багдановічаў-Мякотаў шмат парасткаў і галінак. Супрацоўнікі музея падтрымліваюць стасункі з родзічамі Максіма, разам з імі і нашымі сябрамі-валанцёрамі шукаюць яго продкаў па мячы і кудзелі.
Падчас імпрэзы:
- супрацоўнікі музея пазнаёмяць гасцей з новымі галінкамі дрэва Багдановічаў-Мякотаў, цікавымі знаходкамі апошніх гадоў;
- навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Таццяна Агеенка распавядзе, як вывучаць гісторыю сям’і з дапамогай фондаў архіва.
Кошт – 3 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 355 22 95.
