“Ах, колькі ёсць красы чароўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!”
Максім Багдановіч
А вы ведалі, што Максім Багдановіч – самы што ні на ёсць сапраўдны мінчанін? Што нарадзіўся ён у сэрцы горада, Траецкім прадмесці, у доме па вуліцы Аляксандраўскай?
Праўда, гэтымі днямі, роўна 130 гадоў таму, ён разам з бацькамі і брацікам Вадзімам ужо збіраўся да пераезду ў Гродна.
Прапануем узгадаць першыя шчаслівыя мінскія дзянёчкі Максіма і прыняць удзел у інтэрактыўнай імпрэзе “Мой любы, любы Мінск”.
У праграме:
- экспрэс-экскурсія “Два Мінска Максіма Багдановіча”;
- міні-выстава “Самыя незвычайныя паштоўкі з фондаў”;
- віктарына-падарожжа па Мінску к. ХІХ- пач. ХХ стст.;
- анімацыйная праграма;
- майстар-клас па вырабе паштоўкі “Прывітанне з Мінска”.
Запрашаем правесці 3 ліпеня з намі. І тады, магчыма, на Мінск вы будзеце глядзець па-іншаму.
3 ліпеня 2022 года. Пачатак а 11-й гадзіне.
Уваход вольны.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 (17) 355 22 95.
