Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Міжнародны дзень абароны дзяцей

3 чэрвеня 2019 года ў 10.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае самых маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў у госці, каб адзначыць Міжнародны дзень абароны дзяцей.

У першыя дні лета музей традыцыйна адзначае гэта свята, як напамін пра тое, што дзецям заўсёды патрэбна падтрымка, увага і любоў. Кожны імкнецца зрабіць так, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет жыццё дзяцей было спакойным і мірным, каб кожнае дзіця мела магчымасць рэалізаваць  свае мары. Якімі ж правамі надзяліла  дзяржава дзяцей? Яны практычна  такія ж, як і ў дарослых людзей. Але адрозненні існуюць, таму  мы паспрабуем у гэтым разабрацца з дапамогай рэдактара Дзіцячага прававога сайта www.mir.pravo.by  Марыны Міхайлаўны Галаенка, якая раскажа пра дзіцячыя правы і пра сайт, які дапамагае дзецям даведацца пра іх у форме гульні.

На мерапрыемстве дзеці правераць сваё веданне казак у форме музейнай віктарыны “О чароўны казачны свет”, а пераможцы атрымаюць прызы.

 

Дзяцей чакае летні настрой, прыемная атмасфера і падарункі!

 

 

Запрашаем на свята, бо кожны чалавек і маленькі, і дарослы павінен ведаць свае правы!!!

 

 

 

 

 

 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

 

 

 

афіша

Close Menu