Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Мір і вайна Льва Багдановіча”

14 лістапада 2023 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Льва Адамавіча Багдановіча, таленавітага матэматыка, брата класіка беларускай літаратуры.

У выставе “Мір і вайна Льва Багдановіча” прэзентуюцца каштоўныя экспанаты з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія з’яўляліся часткаю сямейнага архіва. Экспазіцыя дапоўнена копіямі дакументаў і фотаздымкаў з іншых музейных, архіўных устаноў Беларусі і Расіі – Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Цэнтральнага дзяржаўнага архіва горада Масквы, Архіва-музея А.М.Горкага (Масква), Дома-музея М.Багдановіча (Гродна).

Леў Багдановіч нарадзіўся 14 лістапада (па ст.ст.) 1893 года, у Гродна, пераязджаў разам з сям’ёй, вучыўся ў Ніжагародскай і Яраслаўскай мужчынскіх гімназіях. Атэстат сталасці атрымаў у 1912 годзе. Паступіў вучыцца на фізіка-матэматычны факультэт Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. На хвалі ўсеагульнага патрыятычнага ўздыму падчас Першай сусветнай вайны пакінуў універсітэт, у 1915 годзе паступіў вучыцца ў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча, у 1916 – служыў у запасе, з 1917 – на фронце. Цяжка паранены лячыўся ў Кіеве, трагічна загінуў у 1918 годзе.

Матэрыялы выставы “Мір і вайна Льва Багдановіча” дазваляюць больш ярка асвяціць жыццё Льва Багдановіча, распавесці пра геніяльнага матэматыка, добрага сына і сябра, гімназіста і студэнта, юнкера і афіцэра. Супрацоўнікі музея на прыкладзе асобы Льва Багдановіча з дапамогай музейных прадметаў імкнуліся паказаць, да якіх трагічных вынікаў прыводзіць вайна. Тэма надзвычай актуальная і ў сённяшнім свеце, важнейшая задача чалавецтва ў цэлым і кожнага паасобку – захоўваць мір на зямлі.

“Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор…”

Адрас: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл.: +375 (17) 363 07 61, +375 (17) 355 22 95.

Close Menu